Велікодная імша па-беларуску ў Беластоку



У Беластоку ў касцёле Маці Божай Гвадэлупскай адбылася святочная Велікодная імша па-беларуску. Каля паўсотні вернікаў, як беларусаў, так і палякаў, прыйшлі на беларускамоўную імшу, каб раздзяліць свята Божага ўваскрашэння разам.

Гаворыць адна з удзельніц святочнай імшы:

-Святочныя, радасныя адчуванні. І было б, напэўна, больш сумна, каб не было такой магчымасці прыйсці на беларускамоўную імшу. Думаю, што гэта сапраўды вельмі важна. І вось такія святы падкрэсліваюць гэта, калі хочацца быць разам, калі людзі ходзяць адзін да аднаго ў госці. Можа камусьці няма да каго пайсці ў госці, хтосьці не можа паехаць адведаць сваіх бацькоў. А гэтае месца – магчымасць сабрацца разам тым, каму няма куды больш пайсці, і памаліцца ў гэтае светлае свята разам.

Беларускмоўныя імшы ў Беластоку распачаліся напрыканцы мінулага году і адбываюцца што-нядзелю, а 14-й гадзіне ў касцёле Маці Божай Гвадэлупскай, які месціцца па вуліцы Вроцлаўская, 8. Набажэнствы праводзіць ксёндз Гжэгаж Балеста.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя