Нелегальныя мігранты з боку Беларусі кідалі камяні ў польскіх памежнікаў



Краіны Еўразвязу за Вялікдзень развярнулі больш за 60 мігрантаў з Беларусі, якія збіраліся нелегальна перасекчы мяжу.

Паводле Польскай памежнай службы, некаторыя мігранты пасля таго, як ім перашкодзілі прайсці на тэрыторыю Польшчы, кідалі ў памежнікаў галлё і камяні. Польскія памежнікі інфармуюць пра 28 спробаў перасячэння мяжы.

Літоўскае тэлебачанне LRT са спасылкай на памежную службу Літвы паведаміла, што за папярэднія суткі на беларускай мяжы развярнулі двух чалавек. Латвійскія памежнікі паведамляюць пра 36 такіх спроб.

Беларускае Радыё Рацыя