Стартаваў марафон для дзяцей і моладзі па чытанні дзіцячай літаратуры на беларускай мове
Збірае неардынарныя, вострыя і займальныя кнігі, якія захапляюць сутнасць дзяцінства і напал юнацкасці. Гэтым амаль 10 гадоў займаецца праект “Ліхтар”.
Усё дзеля прапангандавання дзіцячай і моладзевай літаратуры на беларускай мове. 10-га красавіка стартаваў марафон “Ліхтара” для дзяцей і моладзі па чытанні дзіцячай літаратуры на беларускай мове.
У чым сутнасць праекта? Кажа Ганна Комінч, настаўніца беларускай мовы ў пачатковай школе ў Міхалове, якая на валанцёрскай аснове далучылася да марафону “ Ліхтара”:
– Трэба зайсці на старонку, якая называецца bookfest.by. На гэтай старонцы з 10 красавіка будуць даступныя ўжо ўсе новыя кніжкі з новай метадычнай дапамогай, падрыхтаванай спецыяльна да гэтага марафону. Трэба будзе абраць мінімум любыя тры ў сваёй векавой катэгорыі, прачытаць іх і даслаць адказы на пытанні, даслаць фотаздымкі прац і г.д. Даслаць гэта ўсё арганізатарам гэтага марафону.
Як адзначае Ганна Комінч, да марафону чытання дзіцячай літаратуры на беларускай мове можа далучыцца кожны жадаючы, нягледзячы ў якой кропцы свету ён зараз знаходзіцца. Галоўнае – цікавасць да роднай мовы і прапагандаванне літаратуры.
Ганна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя