Міжнародны валютны фонд палепшыў прагноз для беларускай эканомікі



Паводле прагнозу МВФ, ВУП Беларусі сёлета вырасце на 0,7%.

Раней аналітыкі фонду прагназавалі рост па выніках года ў рамках 0,2%. Чарговы прагноз па эканоміцы Беларусі на бліжэйшыя два гады з’явіўся на сайце Міжнароднага валютнага фонду. У ім даюцца больш аптымістычныя прагнозы, чым раней. Напрыклад, у 2024 годзе эканоміка Беларусі, паводле экспертаў МВФ, вырасце на 1,2%.

Інфляцыя ў краіне, як гаворыцца ў прагнозе, сёлета складзе 7,5%, а ў 2024-м — 10%.

Нядаўна свой прагноз па эканамічнай сітуацыі ў Беларусі выпусціў і Сусветны банк. У гэтай установе мяркуюць, што ВУП Беларусі сёлета павялічыцца на 0,6%. Раней Сусветны банк прагназаваў падзенне эканомікі на 2,3%.

Беларускае Радыё Рацыя