У Бучы з’явілася вуліца ў гонар беларускага добраахвотніка
20 гадоў таму
У Бучы пад Кіевам з’явілася вуліца ў гонар беларускага добраахвотніка Іллі «Літвіна». Пра адпаведнае рашэнне мясцовай ўлады паведаміў тэлеграм-канал фонду «Вольная Беларусь».
27-гадовы Ілля Хрэнаў, пазыўны «Літвін», з беларускай роты тэрытарыяльнай абароны батальёну «Азоў», стаў першым беларускім добраахвотнікам, які загінуў пасля поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну.
-
Фота: novychas.online
Іллю паранілі ў баях за Бучу, зрабілі аперацыю, але гэта не дапамагло. 4 сакавіка 2022 году беларус памёр.