У праваслаўных вернікаў Вялікі, або Чысты, чацвер
У вернікаў праваслаўнай царквы сёння Вялікі чацвер. Гэта адзiн з найважнейшых дзён перадвелікоднага тыдня.
У гэты дзень вернiкi згадваюць Тайную вячэру. Паводле Евангелля, тады Ісус сам абмыў ногi сваiм вучням перад вячэрай. Таму чацвер называюць „Чыстым”, або „Вялікім”. Па традыцыi ў гэты дзень прыбіраюць дома, мыюць падлогі, вокны.
Этнограф Павел Гавел прыводзіць яшчэ адну традыцыю, звязаная з Чыстым чацвяргом, якая сустракалася на Падляшшы яшчэ ў палове мінулага стагоддзя:
– „Чысты чацвер” павінен быў быць такім днём, калі скончвалі дамашнія працы. Таксама дзяўчаты верылі ў тое, што вада мае незвычайныя ўласцівасці. Калі ўстаць ранкам, яшчэ перад узыходам сонца памыць твар у крыніцы, то гэта будзе пазітыўна ўплываць на яе прыгажосць і яна заўсёды будзе цудоўна выглядаць.
У Вялікі чацвер адбываецца асвячэнне святога міра.
Вечарам у цэрквах служыцца Ютраня Страсной пятніцы, падчас якой чытаюцца 12 фрагментаў Евангелля. У іх успамінаюцца апошнія хвіліны жыцця Ісуса. Падчас гэтай малітвы вернікі стаяць з запаленымі свечкамі, якія пасля набажэнства нясуць дадому.
Вялікдзень праваслаўныя вернікі будуць адзначаць 16 красавіка.
Беларускае Радыё Рацыя