У Кракаве ўкраінец падпаліў сябе перад будынкам консульства



У Польшчы ўкраінец падпаліў сябе пад будынкам генеральнага консульства Украіны ў Кракаве. Здарэнне адбылося сёння раніцай, паведамляе RMF24.

Ілюстрацыйнае фота RMF FM

„53-гадовы ўкраінец выкрыкваў па-ўкраінску заклікі вяртацца на радзіму і бараніць краіну ад расейцаў. Свае словы ён адрасаваў украінцам, якія сабраліся перад консульствам. У знак пратэсту ён абліў сябе  гаручым рэчывам і падпаліў сябе”, — гаворыцца ў паведамленні.

Мужчыну патушылі мінакі. Яго адвезлі ў бальніцу, ён яшчэ быў у прытомнасці. Лекары ацэньваюць яго стан як цяжкі.

На месцы здарэння працуе міліцыя, аб здарэнні паведамілі ў пракуратуру.