Як беларусы ставяцца да вайны ва Украіне?
Паводле апошняга апытання Каралеўскага інстытута міжнародных адносін – брытанскага аналітычнага цэнтра ў галіне міжнародных адносін: цалкам ці хутчэй пагрымлівае 33%, супраць 44% і не мае меркавання 24%. Апытанне праводзілася з чэрвеня па сакавік.
А вось па назіраннях кандыдата філасофскіх навук, палітычнага дзеяча Анатоля Ляўковіча, які пражывае ў памежным Берасці, зараз тэма вайны сышла з абмеркавання на побытавым узроўні:
– Чалавек так пабудаваны, яго псіхалогія, у тым ліку і грамадская псіхалогія, што пакуль цябе не штурхнулі ў лоб, нехта блізкі ці цябе не закранула. Такая самаабарона ў людзей, яны „акукліваюцца”. У гэтым плане яна там вайна, хоць яна во побач, во ў нас жа мяжа ўкраінская побач, але ўсё роўна людзям здаецца, што яна там далёка. Я лічу, што гэта такая праблема, якая выцякае з прыроды чалавека і прыроды грамадства.
Філосаф схіляецца да думкі, што на чыім бы баку не было беларускае грамадства па сітуацыі ва Украіне, але ў цэлым яно супраць вайны, як з’явы.
Беларускае Радыё Рацыя