Фартыфікацыйныя збудаванні на Палессі
На Піншчыне, дзе захаваліся ўнікальныя вайсковыя фартыфікацыйныя збудаванні Першай сусветнай вайны, абмяркоўваецца пытанне, каб з гэтых аб’ектаў стварыць гістарычны комплекс, які б наглядна прадставіў падзеі Першай сусветнай на Пінскім Палессі.
Асаблівую цікавасць выклікае вялізны нямецкі штабны бункер, які захаваўся ў вёсцы Парэчча ў лесе на заходнім беразе Ясельды.
Па словах супрацоўніцы Музею беларускага Палесся Кацярыны Северын, на Піншчыне адбыліся дзве важныя вайсковыя аперацыі:
– Вельмі цікавыя матэрыялы па двух бітвах, што адбыліся на тэрыторыі Палесся – гэта дзейнасць партызан, якія разграмілі нямецкі штаб у Невелі, і Лагішынская бітва.
Акрамя штабнога бункера ў Парэччы захаваліся самыя вялікія ў рэгіёне вайсковыя могілкі, дзе пахаваныя нямецкія, расейскія, польскія, а таксама невядомыя жаўнеры.
[Not a valid template]
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя