Літургія на беларускай мове ў Вільні
16-га красавіка адбудзецца першае набажэнства для праваслаўных беларусаў на свята Вялікадня, якое здзейсняць беларускія святары Сусветнага Патрыярхату.
Набажэнства адбудзецца16-га красавіка, пачатак апоўначы (час мясцовы) па адрасе: Vokiečių g. 20, Вільня.
Нагадаем, напярэдадні Звеставання, Сусветны Патрыярх прыняў пад свой амафор беларускіх святароў Аляксандра Кухту і Георгія Роя, якія вымушана выехалі з Беларусі ад пераследу ўладаў у сувязі з іх пазіцыяй наконт беларускага палітычнага крызісу і расейскай агрэсіі супраць Украіны. Яны звярнуліся да Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея, бо па меркаваннях сумлення не маглі працягваць знаходзіцца ў юрысдыкцыі Маскоўскага Патрыярхату.
Беларускае Радыё Рацыя