У Менгарсудзе пачынаюць судзіць паэта і выкладчыка Дзмітрыя Юртаева
20 гадоў таму
Менскі гарадскі суд 14 красавіка пачынае разгляд крымінальнай справы паэта і выкладчыка прыватнай школы «Смарт Скул» Дзмітрыя Юртаева. Яго вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Анжэла Касцюкевіч.
Палітзняволены Дзмітрый Юртаеў быў затрыманы 21 верасня 2022 года супрацоўнікі ГУБАЗіК. Выкладчыка прымусілі на камеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца — нібыта ён у жніўні 2020 года хадзіў на акцыі, пісаў допісы ў Facebook і «УКантакце». Таксама ў праўладных каналах зʼявіліся скрыншоты з яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеянняў уладаў.