«Адпусці народ!» Велікодная батлейка ў Беластоку



У суботу, 15 красавіка, лялечны тэатр вольнай Беларусі «Батлейка» запрашае беларусаў Беластока на велікодную батлейку.

Дата: 15 красавіка. Час: 15.00 (час мясцовы). Месца: хаб «Новая Зямля», ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A, Беласток

Гэта будзе вялікае велікоднае падарожжа дзяцей і дарослых з мінулага ў будучыню разам з героямі традыцыйнай батлейкі і Хорам вольных беларусаў.

Вас чакае цікавая гісторыя для ўсёй сям’і, спевы, гульні і неспадзяванкі.

Уваход вольны! Данаты на падтрымку праекта вітаюцца!