Кіраўніца МЗС Германіі заклікала Кітай паўплываць на Расею для заканчэння вайны
20 гадоў таму
Аналена Бербак заявіла на сустрэчы са сваім кітайскім калегай у Пекіне, што Германія хацела б, каб «Кітай уплываў на Расею, каб яна нарэшце спыніла сваю агрэсію».
«Я павінна шчыра сказаць, што мяне здзіўляе, чаму кітайская пазіцыя дагэтуль не ўключала заклікаў да расейскага агрэсара спыніць вайну», — сказала Бербак.
У сваю чаргу, міністр замежных спраў Кітая Цінь Ган заявіў, што краіна не будзе прадаваць зброю бакам, уцягнутым у вайну ва Украіне, і будзе рэгуляваць экспарт тавараў падвойнага цывільнага і вайсковага прызначэння.