Колькасць беларусаў, якія працуюць у Польшчы, надалей павялічваецца
20 гадоў таму
За апошнія паўгода колькасць беларусаў, якія легальна працуюць у Польшчы, павялічылася яшчэ на 17,5 тысяч, за год — на 37,7 тысяч.
Агулам у Польшчы легальна працуюць 116 тысяч беларусаў і яны — на другім месцы па колькасці пасля ўкраінцаў.
Мужчын заўважна больш, чым жанчын (72% супраць 28%). Беларусы ў асноўным занятыя на працоўных спецыяльнасьцях: 34,4% — у сферы транспарту і лагістыкі; 23,6% — будаўніцтва, 17,6% — у апрацоўчай прамысловасці.
Беларускае Радыё Рацыя