Творчая сустрэча з мастачкай Цемрай у Варшаве
15-га красавіка ў Варшаве адбудзецца творчая сустрэча з мастачкай Цемрай. Яе выстава “LAZARET” цяпер ладзіцца ў Музеі Вольнай Беларусі.
Экспанаты – не толькі карціны, спалучаныя са скульптурай, але і арт-аб’екты. У цэнтры размешчаны масіўны жалобны вэлюм 6х6 метраў з малюнкам дроту. Распавядае мастачка Цемра:
–Некаторыя працы зробленыя ў Беларусі. Адна нават у 2021 годзе, таму я пісала, што гэтыя працы зробленыя ў трох краінах за апошнія тры гады. Так атрымалася, што мне перадалі мае працы, што былі ў Беларусі. Спачатку працы перадалі мне ў Кіеў, а потым з Кіева іх перадалі сюды, таму што я эвакуявалася з Кіева хутка. Таму ў некаторых карцін такая доўгая гісторыя: яны былі ў Беларусі, Кіеве і ў Польшчы.
Сустрэча з мастачкай адбудзецца 15 красавіка ў Музеі Вольнай Беларусі. Уваход вольны, але патрабуецца рэгістрацыя.
Падчас падзеі будзе прэзентаваная спецыяльная парфума ад румынскага творцы. “Гэты пах – пах выставы”, – кажа Цемра.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя