Палякі адзначаюць свята Хросту Польшчы



14 красавіка адзначаецца свята Хросту Польшчы, якое ў краіне сёлета святкуюць ужо пяты раз.

Гэтае свята было ўстаноўлена Сеймам Польшчы ў лютым 2019 года ў памяць пра падзею, якая заклала падмуркі польскай дзяржаўнасці. Паводле задумы заканадаўцаў, гэтае святкаванне на нацыянальным роўні павінна быць выразам народнай удзячнасці, а таксама схіляць да роздуму над тым, што кожны грамадзянін можа зрабіць дзеля дабра сваёй Бацькаўшчыны.

Пра падзею, што стала вытокам сённяшняга святкавання, у летапісах лаканічна сказана: “Мешка, князь Польшчы, быў ахрышчаны”. Гэта адбылося ў 966 годзе, і калі дата не выклікае асаблівых сумневаў у гісторыкаў, то месца, дзе адбываўся хрост, да гэтага часу не высветлена.

Беларускае Радыё Рацыя