Цяжка захварэў былы кіраўнік Гарадзенскай епархіі архіепіскап Арцемій
Цяжка захварэў былы кіраўнік Гарадзенскай епархіі архіепіскап Арцемій, які ў 2020 годзе выступіў супраць гвалту, паведамляе тг-канал „Хрысціянская візія”.
У 2020 годзе пасля выбараў архіепіскап Арцемій быў адным з нямногіх іерархаў Беларускай праваслаўнай царквы, хто адкрыта асудзіў гвалт, які ўчыніла дзяржава. Увесну 2021-га Арцемій зноў выказаўся пра сітуацыю ў краіне і заявіў, што „ісці шляхам прыстасаванства — гэта шлях самазнішчэння”. Ён гаварыў пра тое, як дзяржава ўмешваецца ў царкоўныя справы. У выніку яго вызвалілі ад пасады і адправілі на пенсію. Пасля звальнення Арцемія царкоўныя ўлады правялі ідэалагічную „чыстку” Гарадзенскай епархіі.
Пасля шырокамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну Арцемій асудзіў дзеянні Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя