Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Артур Гавэл



Сёння ў вернікаў Праваслаўнай царквы — Вялікая субота. У гэты дзень Царква ўспамінае прабыванне Хрыста целам у магіле, Яго зыход душой у пекла, увядзенне разбойніка ў рай і адначасовае прабыванне з Айцом і Духам у небе. Непасрэдна пасля Святой Літургіі асвячаюцца хлеб і віно. Пасля святары пачынаюць асвячаць стравы на велікодны стол.

Некалі ў вялікіх кошыках неслі асвячаць каўбасу, хлеб і, зразумела, яйкі. Усе гэтыя асвечаныя прадукты елі ў часе велікодных святаў. Цяпер гэтая традыцыя мае больш сімвалічнае вымярэнне — кажа этнограф Артур Гавэл.

Больш пра вялікодныя традыцыі беларусаў Падляшша слухайце ў пераадчы Анны Шайкоўскай з сэрыі “ З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” заўтра, 16 красавіка прэм’ера ў 12.05 паводле польскага часу.

Паўтор перадачы выключна ў 17.05 паводле польскага часу. Пасля перадачы, а 18.05 запрашаем на святочны Вялікодны Падляскі Канцэрт Пажаданняў.

Беларускае Радыё Рацыя