Адбылося ўручэнне 32-й Літаратурнай прэміі прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанэцкага
У гэтым годзе на прэмію былі намінаваны толькі зборнікі паэзіі.
Традыцыйна названы два лаўрэаты: за лепшую кнігу года і лепшы агульнапольскі дэбют.
Кажа старшыня журы прэміі Марэк Каханоўскі:
– Гэта не так, што мы навязваем формулу альбо спадзяемся, што выйграе паэзія. Але мы прыйшлі да высновы, што паэзія найлепш кажа той мовай, якая адказвае на шматлікія праблемы. Гэта таксама нам спадабалася. Бо гэта не нейкая дробная паэзія, а больш сур’ёзная. Намінаваныя намі творы скрайнія: з аднаго боку – актыўныя адсылкі да авангарду, а з другога боку Беласток вельмі падрабязна апісаны ў томіку Паўла Гаршэўскага. Але агульна мы ўжо даўно казалі, што паэзія, якая створана тут розніцца ад іншай.
Падчас уручэння прэміі прэзентавалі творчасць усіх шасці намінаваных паэтаў. Лаўрэатамі прэміі сталі Марцін Мокры, за кнігу „Żywe linie nowe usta”, у намінацыі «Лепшая кніга года» і Анук Херман, за кнігу„Right into pod tramwaj” ў намінацыі «За лепшы агульнапольскі дэбют».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя