Дарогі Гомельшчыны патрулюе ДАІ з аўтаматамі



Тым часам, на дарогах Гомельшчыны заўважылі даішнікаў з аўтаматамі. Узброеныя міліцыянты зафіксаваныя як мінімум у Веткаўскім і Рэчыцкім раёнах, піша выданне „Флагшток”.

Па назіраннях жыхароў Рэчыцкага раёна, з 10 красавіка міліцыя стаіць на трасе М-10 каля кафэ „Максім”, усіх запар не спыняе, а назірае за ру’ам. У Веткаўскім раёне, паводле афіцыйнай версіі, супрацоўнікі ДАІ надаюць увагу транспартным сродкам, якія перавозяць грузы.

Пры гэтым „на асаблівым кантролі” знаходзіцца выкананне ПДР кіроўцамі, а таксама тэхнічны стан грузавога аўтамабіля.