Алег Яніцкі: Сітуацыя ў Львове істотна змянілася



Каб перамога наступіла яшчэ хутчэй, то трэба зрабіць яшчэ больш намаганняў. Такога меркавання прытрымліваецца ўкраінскі валанцёр, дырэктар абутковай фабрыкі Алег Яніцкі.

Ён адзначыў, што ад самага першага дня вайны знаходзіцца на захадзе Украіны:

Калі казаць пра сітуацыю ў Львове, якая была год таму і цяпер, то яна істотна змянілася. У Львоў прыбыло некалькі соцень тысяч бежанцаў з акупаваных тэрыторый. Было заўважна цяжэй перасоўвацца, паколькі было шмат людзей, шмат аўтамабіляў, нават на „Новай пошце” было, дзе я дасылаў пасылкі вайскоўцам, было немагчыма прапхнуцца, настолькі ў Львове павялічылася колькасць людзей.

Расейскай агрэсія на Украіну трывае ўжо 416 дзён. Дата ўкраінскага контрнаступа пакуль трымаецца ў таямніцы, але верагодна, што ён адбудзецца ў бліжэйшыя месяцы.

Беларускае Радыё Рацыя