Вялікдзень грэка-католікаў у Лодзі
20 гадоў таму
Набажэнствы з нагоды Уваскрашэння Хрыстова ў Лодзі праводзіць Парафія Стрэчання Гасподняга Украінскай Грэка-Каталіцкай царквы, якая дзеіць тут з 2003 году. На дадзены момант уласнай святыні Парафія не мае, таму набажэнствы адбываюцца ў рыма-каталіцкіх святынях па двух адрасах.
Увечары Вялікай суботы кс. Васіль асвяціў вернікам пасхі каля евангельскага касцёла ў цэнтры Лодзі, а ў 22-00 у дольным касцёле Парафіі Маткі Божай Балеснай распачалася Вялікодная Боская літургія, па сканчэнні якой таксама асвячалі прыгатаванае да святочнага стала.
Яніна Стэфанчук, Беларускае Радыё Рацыя