Візавы цэнтр Італіі ў Берасці прыпыняе прыём дакументаў
На афіцыйным сайце візавага цэнтра Італіі ў Берасці апублікавана інфармацыя пра часовае прыпыненне прыёму дакументаў на візы ў сувязі з высокай нагрузкай і вялікай колькасцю зваротаў.
Заяўнікам, якія жадаюць падаць заяўку на візу па запрашэнні ад блізкіх сваякоў або дзелавых партнёраў у Італіі, неабходна звяртацца ў адпаведныя раздзелы формы зваротнай сувязі.
Калі будзе адноўлены прыём дакументаў у паведамленні не сказана.