Берасцейца затрымалі за „намер уступіць у полк Каліноўскага”
Сілавікі затрымалі берасцейца за „намер выехаць ва Украіну і ўступіць у полк Каліноўскага”. Відэа з затрыманым з’явілася на тэлегранам-канале, блізкім да сілавікоў, піша „Медыязона”.
Гаворка ідзе пра Рамана Яхіна — экс-вязня, які ў 2021 годзе быў асуджаны па палітычных матывах на два гады „хатняй хіміі”. Яму інкрымінуюць уваходжанне ў экстрэмісцкае фармаванне. Менавіта такім фармаваннем беларускія ўлады прызналі полк Каліноўскага, які абараняе Украіну.
Паведамляецца, што ў кватэры Яхіна сілавікі выявілі „прадметы амуніцыі”, сапёрную рыдлёўку, нажы, бейсбольную біту, сякеру і „бчб-сімволіку”.
Беларускае Радыё Рацыя