У БНБ-Банку скончыліся загатоўкі для банкаўскіх картак



БНБ-Банк увёў некаторыя змены для кліентаў, якія закранулі як кампаніі, так і фізічных асоб. Да прыкладу, банк прыпыніў выпуск асабістых і зарплатных картак Visa Classic. Прычына — скончыліся загатоўкі, паведамілі ў кантакт-цэнтры банка.

«На жаль, на гэты момант няма інфармацыі адносна таго, калі будзе адноўлены выпуск асабістых і заробкавых картак Visa Classic», — паведамілі ў кантакт-цэнтры банка.

Акрамя таго, банк прыпыніў выпуск валютных картак «1-2-3».

«Змены былі ва ўмовах гэтага прадукту, такое рашэнне было прынятая банкам», — паведамілі ў кантакт-цэнтры банка і ўдакладнілі, што гэтае рашэнне не звязанае з недахопам загатовак для картак.

Таксама БНБ-Банк знізіў да 10000 даляраў мінімальную суму некаторых пераводаў у далярах. Гаворка пра адпраўленні на рахункі атрымальнікаў, адкрытыя ў банках-нерэзідэнтах. Спіс такіх банкаў можна даведацца ў кантакт-цэнтры або ў адным з офісаў. Таксама вырас кошт выпуску асноўнай асабістай карткі Visa Gold для рэзідэнтаў. Цяпер яна складзе 59,9 рубля.

Беларускае Радыё Рацыя