„Начных ваўкоў” не пусцілі ў Польшчу (абноўлена)
Удзельнікі мотапрабегу правялі на памежным пераходзе ў Цярэспалі некалькі гадзінаў. Яны прайшлі пільны агляд, аднак у Польшчу іх не пусцілі.
«Афіцыйных прычынаў нам не паведамілі», — заявіў адзін з байкераў журналісту . Паводле паведамленняў польскіх СМІ, адмова ўезду звязана з невыкананнем групай неабходных перадумоваў на ўезд і знаходжанне на тэрыторыі Польшчы.
* * *
Прапуцінскія байкеры «Начныя ваўкі» перасяклі беларуска-польскую мяжу. Кожнаму з удзельнікаў мотапрабегу беларускія памежнікі паціснулі руку.
Беларускія байкеры скончылі мотапрабег у Берасці і далей у Еўропу не паехалі.
Планы расейскіх байкераў праехацца па краінах Еўропы выклікалі негатыўную рэакцыю ў Польшчы і Чэхіі. Як паведамляе прэс-служба беларускага Дзяржаўнага памежнага камітэту праз мяжу прайшлі 11 чалавек, якія едуць на 10 матацыклах.
24 красавіка МЗС Польшчы перадаў у амбасаду Расеі ў Варшаве ноту, у якой адмовіў групе расейскіх байкераў ва ўезьдзе на польскую тэрыторыю.
Баброўскі выказаў спадзяванне, што ім удасца правесці мотапрабег па раней заяўленым пляне.
Байкерскі клуб «Начныя ваўкі» вядомы фанатычнай прыхільнасьцю да расейскага прэзыдэнта, плянуе даехаць да Бэрліна, каб там адсвяткаваць 70-годздзе перамогі.
Планы расейскіх байкераў праехацца па краінах Эўропы выклікалі нэгатыўную рэакцыю ў Польшчы і Чэхіі. Як паведамляе прэс-слубба беларускага Дзяржаўнага памежнага камітэту праз мяжу прайшлі 11 чалавек, якія едуць на 10 матацыклах.
24 красавіка МЗС Польшчы перадаў у амбасаду Расеі ў Варшаве ноту, у якой адмовіў групе расейскіх байкераў ва ўезьдзе на польскую тэрыторыю.
* * *
Клуб матацыклістаў з Расеі “Начныя ваўкі” у Берасці сустрэлі прадстаўнікі ўлады і журналісты. Два дзясяткі байкераў перад тым як паехаць у Польшчу, усклалі кветкі ля мемарыялу ў Берасцейскай крэпасці.
Падрабязней апавядае мясцовы жыхар Аляксандр, які стаў сведкам візіту:
– Людзей было няшмат. Таксама машына ДАІ была і некалькі амапаўцаў на УАЗіку.
Нагадаем, што сумнавядомы мотаклуб “Начныя ваўкі” акурат ладзіў падобныя прарасейскія ваяжы ў Крыме напярэдадні анексіі, ды ва Усходняй Украіне перад пачаткам вайны, з палітычным падтэкстам. Гэтым разам на матацыклах, апроч звычайнай расейскай сімволікі, быў заўважаны і маленькі імперскі сцяжок, – зазначыў Аляксандр.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
* * *
Неадназначна ўспрыняты ў Беларусі ды краінах Еўропы мотапрабег расейскіх прапуцінскіх байкераў з клуба «Начныя ваўкі». Менск сустракаў іх на ўзроўні Адміністрацыі прэзідэнта.
Мотапрабег ад Масквы да Берліна «Дарогі Перамогі» ладзіцца з нагоды 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Улады Польшчы і Нямеччыны забаранілі ім уезд на тэрыторыі сваіх краінаў. У рэпартажы тэлеканала АНТ у праграме «Контуры» з наведвання расейскімі «Начнымі ваўкамі» і іх беларускімі калегамі Кургана Славы ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласці быў паказаны намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі.
На Кургане Славы «Начных ваўкоў» сустракалі таксама прадстаўнікі ўлады Менскай вобласці і чальцы БРСМ. Адпаведна, ніякіх расейскіх ці імперскіх сцягоў не было, усюды былі беларускія дзяржаўныя. Пасля Кургана Славы расейскія і беларускія ўдзельнікі мотапрабегу наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь».
Як стала вядома, памочнік прэзідэнта ў пытаннях бяспекі Віктар Лукашэнка прыняў удзел у байкерскім прабегу, які адбыўся ў Менску 25 красавіка.
27 красавіка расейскія байкеры будуць у Берасці, дзе наведаюць Берасцейскую крэпасць, затым накіруюцца на Захад.
* * *
Калона расейскіх і беларускіх байкераў у другой палове дня 26 красавіка прыбыла да Кургана Славы ў межах мотапрабегу „Дарогі Перамогі”. На месцы іх сустрэлі яшчэ каля 30 беларускіх байкераў.
У Беларусь калона расейскіх байкераў прыбыла ўвечары 25 красавіка. Некалькі беларускіх грамадскіх актывістаў спрабавалі сустрэць іх акцыяй пратэсту, але размінуліся ў часе.
Па словах кінарэжысёра Вольгі Мікалайчык, была інфармацыя, што „Начныя ваўкі” павінны прыехаць да Кургана Славы поздна ўвечары 25 красавіка:
– Мы прыехалі з нашым гістарычным бел-чырвона-белым сцягам, з украінскім сцягам, з партрэтам Міхася Жызнеўскага, якога забілі на Майдане Незалежнасці ва Украіне, і чакалі іх. Мы прыехалі а 23.00, развесілі на танку ля Кургана Славы нашыя сцягі, партрэты, лозунг „Акупанты вон!”. „Вон”, а не „прэч” таму, што яны беларускай мовы не ведаюць, і чакалі іх да без дваццаці дванаццаць.
Як стала вядома, памочнік прэзідэнта ў пытаннях бяспекі Віктар Лукашэнка прыняў удзел у байкерскім прабегу, які адбыўся ў Менску 25 красавіка. Калона матацыклістаў адправілася ад салона Harley-Davidson па праспекце Незалежнасці да стэлы „Менск – горад-герой” на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.
26 красавіка „Начныя ваўкі” наведалі Курган Славы, Хатынь познім вечарам, а таксама павінны былі трапіць у Берасцейскую крэпасць. Байкерскі клюб „Начныя ваўкі” плануе даехаць да Берліна, каб там адсвяткаваць 70-годдзе перамогі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота tut.by, svaboda.org, belapan.by