19 красавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі Улі Шубзды



“Чорная Русь” – адзін з гістарычных назоваў Падляшша, загадкавага рэгіёну ў сэрцы Еўропы. Што за людзі тут жывуць? На якой мове гавораць? Пра што памятаюць, а што стараюцца забыць? Кім сябе лічаць – палякамі, беларусамі, украінцамі, тутэйшымі?..

Аўтарка кнігі “Бацькаўшчына колеру зямлі” – Уршуля Шубзда. Журналістка “Нівы” і Беларускага Радыё Рацыя, родам з Сакольшчыны, якая аб’ездзіла ці не ўсё Падляшша. Маленькія вёсачкі, хатуры, кінутыя сядзібы, зарослыя жыдоўскія могілкі, прыдарожныя крыжы…

Пра ўсё гэта – на бліжэйшай сустрэчы клубу Beer&History.

Будзе магчымасць набыць кнігу з аўтографам аўтаркі.

Выдаўцом кніжкі ёсць Праграмная Рада Тыднёвіка “Ніва”.

Прэзентацыя адбудзецца 19 красавіка ў 19.00.

Месца: паб Beer4U, ul. Legionowa 14/16 lok.2. Беласток.

Уваход вольны.