Сейм Літвы паспрабуе пераадолець прэзідэнцкае вета на закон аб абмежаваннях для беларусаў і расейцаў
20 гадоў таму
Сейм Літвы 20 красавіка паспрабуе пераадолець прэзідэнцкае вета на закон аб абмежаваннях для беларусаў і расейцаў.
Прадстаўляючы пытанне ў парламенце, Кястуціс Будрыс, старшы дарадца прэзідэнта Літвы, заявіў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі нанёс Літве большую шкоду, чым крамлёўскі рэжым.
Сэйм Літвы ўхваліў уключэнне ў парадак дзённы сэсіі пытанне аб пераадоленні вета прэзідэнта на закон аб абмежаваннях для грамадзян Расеі і Беларусі праз расейскае ваеннае ўварванне ва Украіну.
Разгляд пытання па сутнасці адбудзецца 20 красавіка, паведаміла агенцтва BNS.