Ва Украіне затрымалі беларусаў за дыскрэдытацыю ўкраінскага войска і распальванне антысемітызму
Упраўленне Службы бяспекі Украіны ў Закарпацкай вобласці выкрыла «мужа і жонку беларускіх інтэрнэт-агітатараў, якія хацелі дэстабілізаваць сітуацыю ў Закарпацці» пры дапамозе распаўсюду інфармацыі, накіраванай на дыскрэдытацыю сіл абароны і распальвання антысеміцкіх настрояў у рэгіёне.
«Абодва — муж і жонка — грамадзяне Беларусі. У 2013 годзе яны ўступілі ў фіктыўныя шлюбы з украінскімі грамадзянамі і, такім чынам, атрымалі від на жыхарства ва Украіне», — паведамілі ва ўпраўленні СБУ ў Закарпацкай вобласці.
Паводле СБУ, грамадзяне Беларусі стварылі некалькі прапагандысцкіх старонак у сацыяльных сетках, якія выкарыстоўвалі «для дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады, Сіл абароны і распальвання антысеміцкіх настрояў».