У Браслаўскім раёне кожнага дзясятага жыхара ўнеслі ў базу „дармаедаў”
20 гадоў таму
Раённая газета „Браславская звезда” паведамляе, што ў Браслаўскім раёне больш за 2,5 тысячы чалавек уключаныя ў базу дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.
Паводле перапісу насельніцтва ў 2019 годзе ў Браслаўскім раёне пражывала крыху больш за 24,5 тысячы чалавек. Гэтая лічба ўключае ў сябе дзяцей і пенсіянераў, таму адносна працаздольнага насельніцтва доля тых, каго ўлада лічыць „дармаедамі”, яшчэ большая.
Прасцей кажучы, 10% насельніцтва Браслаўшчыны, з пункту гледжання лукашэнкаўскай дзяржавы, – „дармаеды”.