У Беластоку адбудзецца акцыя супраць размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі



23-га красавіка а 14:00 у Беластоку адбудзецца акцыя з нагоды 37-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама супраць размяшчэння расейскай ядзернай зброі ў Беларусі.  

„26-га красавіка адбылася адна з самых драматычных у гісторыі свету тэхнагенных катастроф, пра якую беларусам доўгі час хлусілі, з-за якой тысячы людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы, наступствы якой адчуваюцца дагэтуль. Нягледзячы на гэта ўжо ў 2013 годзе ўлады пачалі будаваць АЭС у Астраўцы. І ўжо зараз бачна, як шмат „неспадзяванак” нясе гэтая станцыя. Але тое, што так званыя ўлады Беларусі гатовыя размясціць на сваёй тэрыторыі расейскую ядзерную зброю – проста плявок у твар усім, хто думае пра незалежнасць Беларусі” – адзначаюць арганізатары. 

Акцыя адбудзецца па адрасе вул. Вольнай Беларусі 9, Беласток (ul. Wolnej Białorusi, 9, Białystok).