Сяргей Бесараб: БелАЭС – гэта кабальная сувязь Беларусі з Расеяй на 50 год наперад
Кіраўніцтва БелАЭС паведаміла пра паспяховы пробны пуск турбіны другога энергаблока. Да таго ж паведмілі і пра лёс адпрацаванага паліва: першая партыя з БелАЭС для перапрацоўкі ў Расеі будзе сфармавана і адпраўлена ў 2032 годзе.
Сітуацыю каментуе радыяцыйны хімік Сяргей Бесараб:
-У Расею яно будзе, канешне, адсылацца. Адтуль расейцы будуць даставаць патрэбныя цікавыя ім розныя ізатопы. А вяртаць нам так званыя нізкія сярэднеактыўныя адыходы, якія беларусы будуць павінны захоўваць у сябе – гэта стронцый і цэзій. Гэта кабальная залежнасць і ад паліва, і ад адпрацаванага паліва. Вельмі шмат парушэнняў. Я думаю, што калі вялізная колькасць парушэнняў была на першым энергаблоку, то можна лічыць, што нават статыстычна на другім іх будзе не меньш.
Паводле эксперта, у выніку накладання санкцый, уведзеных супраць Беларусі за палітычныя рэпрэсіі і саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны, экспарт электраэнергіі з БелАЭС, на які так разлічваў рэжым Лукашэнкі, стаў немагчымым.
Беларускае Радыё Рацыя