Мінула 80 гадоў з пачатку паўстання ў Варшаўскім гета



Прэзідэнт Анджэй Дуда падчас афіцыйных святкаванняў 80-й гадавіны пачатку паўстання ў Варшаўскім гета заявіў, што гэтае паўстанне “з’яўляецца сімвалам адвагі, рашучасці, нязломнасці”.

“Тыя, хто змагаўся ў паўстанні, з’яўляюцца нашымі агульнымі героямі. Гэта яны, іх браты і сваякі змагаліся за свабодную Польшчу”, – падкрэсліў ён.

Ва ўрачыстасцях з нагоды 80-годдзя пачатку паўстання ў гета бяруць удзел прэзідэнт Ізраіля Ісаак Герцаг і прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер. Сярод удзельнікаў ёсць і тыя, хто перажыў Халакост, і прадстаўнікі палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас акупацыі.

Беларускае Радыё Рацыя