Лёля Рудзік: Беларусы раз’ехаліся па ўсім свеце



Традыцыйныя беларускія папяровыя павукі, якія робіць Лёля Рудзік, разлятаюцца па ўсім свеце, дзе зараз апынуліся беларусы.

Дзяўчына зараз жыве ў Беластоку і гэты занятак дапамагае ёй суцяшаць сум па радзіме, але таксама і яднаць беларусаў, так лічыць сама Лёля Рудзік:

Яны ўжо паляцелі ў Швейцарыю, жывуць у беларусаў у Аўстраліі, у Аўстрыі і ў Ірландыю заўтра паляціць яшчэ адзін. Беларусы таксама раз’ехаліся, як украінцы, па ўсім свеце. Хацелася б, каб ён аб’ядноўваў нас усіх. Штосьці такое цёплае, роднае, як наш дом. Вельмі сумую па дому, таму хацелася штосьці такое рабіць, каб яны прыносілі шчасце і дабрабыт.

Нядаўна адзін з такіх беларускіх традыцыйных папяровых павучкоў пасяліўся і ў кватэры Кацярыны Ваданосавай. Лёла Рудзік з’яўляецца вялікай прыхільніцай гэтай спявачкі і зрабіла для яе адмысловы падарунак да дня народзінаў.

Беларускае Радыё Рацыя