„Беларусь 2020. Вайна сцягоў і палітычных лозунгаў”
25 красавіка а 18:30 у Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве пройдзе сустрэча „Кава з гісторыкам”. Тэма сустрэчы: Беларусь 2020. Вайна сцягоў і палітычных лозунгаў.
Выкладчык: Андрэй Катлярчук
У эру нацыяналізма новыя палітычныя нацыі стваралі новыя сцягі. З’яўляючыся магутнымі палітычнымі сімваламі, сцягі мабілізавалі нацыянальныя рухі, аб’ядноўвалі розныя станы нацыі вакол агульнапрызнанага сімвала.
Чаму апазіцыйнае грамадства і ўлада сучаснай Беларусі выкарыстоўваюць розныя сцягі? Што сімвалізуюць нацыянальны бел-чырвона-белы і дзяржаўны чырвона-зялёны сцягі? Які кантэкст іх выкарыстання і што мы ведаем пра аўтараў гэтых сцягоў? Чаму масіраваная кампанія прапаганды пасля пратэстаў жніўня 2020 г. засяродзілася менавіта на бел-чырвона-белым сцягу? Якую гісторыю маюць лозунгі “Жыве Беларусь!” і „Беларусь перадусім!”. У сваім выступе Андрэй Катлярчук паспрабуе паказаць, як даследаванне палітычных сімвалаў Беларусі дапамагае больш глыбока зразумець цяперашнюю крызісную сітуацыю ў краіне.
Для тых, у каго не атрымаецца далучыцца да мерапрыемства ў Хабе, мы будзем ладзіць трансляцыю на Youtube:
25 красавіка
18:30
plac Konstytucji 6, Варшава.