Акцыі „Чарнобыльскі шлях – 2023” пройдуць у Вільні, Варшаве і іншых гарадах свету
20 гадоў таму
Да 37-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі беларускія апазіцыйныя партыі, актывісты незалежных грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі дыяспар па ўсім свеце 19–26 красавіка ладзяць традыцыйную акцыю „Чарнобыльскі шлях – 2023”, паведамляе “Экадом”.
Акцыя пройдзе ў Вільні, Варшаве і іншых гарадах свету. Непасрэдна да Чарнобыльскага шляху далучацца грамадзяне Літвы, Польшчы, дыяспара Украіны.
Чарнобыльскі тыдзень, ініцыяваны “Экадомам”, гэта серыя акцый, мэта якіх — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, а таксама пра небяспеку выкарыстання ядзерных тэхналогій і прапанаваць альтэрнатыву ядзернай энергіі.