Улады Беларусі абмежавалі доступ да сайта з аўдыякнігамі audiobooks.by



Доступ да сайта з беларускамоўнымі аўдыякнігамі audiobooks.by, дзе захоўваюцца спасылкі больш чым на 500 кніг з розных крыніц, абмежаваны.

Карыстальнікі, якія заходзяць на сайт з Беларусі, бачаць інфармацыю пра тое, што “доступ да гэтага інтэрнэт-рэсурсу абмежаваны”. Такое рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Пры гэтым платформы няма ў спісе так званых “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Прынамсі, пра гэта нічога невядома. Цяпер сайт даступны толькі праз ВПН.