Кампанія Wargaming Vilnius – новы «тысячнік» з беларускімі каранямі ў Літве
У літоўскім IT-сектары з’явілася ўжо іншая кампанія з беларускімі каранямі, якая мае звыш тысячы супрацоўнікаў.
Новы «тысячнік» з беларускімі каранямі працуе ў Літве ад лістапада 2020 году. Планку ў тысячу супрацоўнікаў пераадолела кампанія Wargaming Vilnius. Сярэдні заробак арганізацыі ў лютым 2023-га складаў 5 тысяч еўра. Літоўская «дачка» кампаніі зарэгістравалася ў Літве ў лістападзе 2020-га, а ў красавіку 2021 году адкрыла цэнтр распрацоўкі ў Вільні.
Першай кампаніяй з беларускімі каранямі, якая пераадолела планку ў тысячу супрацоўнікаў, стала дачка EPAM Systems — EPAM sistemos. Цяпер у яе штаце 1438 спецыялістаў.
З 2020 году з Беларусі з прычыны рэпрэсій пачаўся масавы адток спэцыялістаў ІТ-галіны. Шмат кампаній цалкам згарнулі свой бізнэс у краіне і пераехалі за мяжу. З IT-кампаній за мінулы год звольніліся амаль 30 тысяч спецыялістаў — гэта на 74% больш, чым у 2021 годзе.