„Кніжны воз” працягвае радаваць новымі аўдыёкнігамі



Агучваць ды выкладаць на сайт дзіцячую ды падлеткакую літаратуру працягваюць прадстаўнікі праекту „Кніжны воз”.

Гэта магчымасць паслухаць творы на беларускай мове ў агучцы прафесійных актораў, – распавяла былая „купалаўка”, сузаснавальніца і голас праекту Крысціна Дробыш:

«Кніжны воз», як і раней, працуе над дзіцячай літаратурай, больш з’яўляецца падлеткавай. Але мы выпускаем і сусветную класіку. Будзем дадаваць яшчэ адзін зборнік пра Шэрлака Холмса. З’явіцца яшчэ некалькі праектаў, якія былі зроблены да нас, але мы атрымалі дазвол на публікацыю. Яны дзесьці былі апублікаваныя, але цяпер мы хочам сабраць іх на нашай платформе.

Паслухаць аўдыёкнігі можна на сайце https://knizhnyvoz.com/app/ ці спампаваць адмылова створаны мабільны дадатак.

Беларускае Радыё Рацыя