“Песня – галоўная мэта жыцця” – рэпартаж Яны Запольскай
Падляшскі фалькларыст, музыкант і аніматар культуры Сцяпан Копа пакінуў пасля сябе багатую, яшчэ нават да канца не даследаваную, спадчыну. Абышоў ён шматлікія вёскі, запісаўшы і выдаўшы шэраг спеўнікаў з аўтэнтычнымі песнямі нашых продкаў.
Сцяпан Копа нарадзіўся ў 1945 годзе ў Малінніках, скончыў беларускі ліцэй у Бельску Падляшскім, пазней атрымаў вышэйшую педагагічную адукацыю. Але ўсё жыццё займаўся зборам і папулярызацыяй музычнай культуры падляшскіх беларусаў. Некалькі гадоў таму атрымалася нам завітаць у госці да выбітнага фалькларыста акурат у велікодны перыяд, пагаварыць з ім пра тое, што спявалі раней у гэты час, ды паслухаць песні ў выкананні Сцяпана Копы. Запрашаем на рэпартаж Яны Запольскай “Песня – галоўная мэта жыцця”.