Святлана Ціханоўская падзякавала літоўскаму Сейму



Святлана Ціханоўская падзякавала літоўскаму Сейму за пераадоленне прэзідэнцкага вета на закон пра новыя абмежаванни адносна грамадзян Беларусі і Расеі.

„Мы вельмі шануем усю падтрымку, якую Літва надае ў нашай барацьбе за еўрапейскую будучыню свабоднай Беларусі, і ніколі гэтага не забудзем”, — напісала беларуская дэмакратычная лідарка ў сваім тэлеграм-канале.

20 красавіка дэпутаты правялі паўторнае галасаванне па законе пра абмежавальныя меры адносна грамадзян Беларусі і Расеі за ваенную агрэсію гэтых краін супраць Украіны.