Людміла Стэфаняшын: Сітуацыя ў Кіеве толькі адносна спакойная



9 год, а не 14 месяцаў доўжыцца вайна ва Украіне для тых, хто вымушаны быў бегчы з усходу краіны з-за расейскай акупацыі.

У той жа час сітуацыя ў Кіеве ў параўнанні да Луганску ці Данецку спакойная толькі ў адносным разуменні, – распавяла ўкраінка Людміла Стэфаняшын:

ТЭЦ 4 знаходзіцца ад мяне ў пешай дасяжнасці, 30 хвілін пешшу. З улікам таго, як страляюць, разлёт можа быць 2-3 кіламетры. Яно можа прызямліцца ў мой будынак. Не вельмі бяспечна сябе адчуваю, нервовы стан пагоршыўся, хаджу па лекарах.

Вайна ва Украіне ідзе 422 дні. Украіна па-ранейшаму чакае на большую пастаўку ўзбраення ад краінаў Захаду ды ЗША, што дазволіць ёй паспяхова здзейсніць контрнаступ.

Беларускае Радыё Рацыя