Чарговая акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам



25 красавіка, у скверы каля помніка Ежы Папялушку, у Беластоку пройдзе акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам. Пачатак а 18:00.

Нагадаем, 8 лютага 2023 года гарадзенскаму журналісту Анджэю Пачобуту прысудзілі ажно 8 гадоў калоніі. Яго звінавацілі ў „распальванне варожасці” і „закліку да санкцый”. Журналіст быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гародні пасля ператрусу ў сваім доме. Затым яго завезлі ў Цэнтральны апарат СК у Менску, дзе адбыўся допыт. Яго пакінулі пад вартай у СІЗА-1 на Валадарскага на пачатку ў статусе падазраванага па крымінальнай справе паводле ч. 3 арт. 130 КК. Пазней ён быў пераведзены ў жодзінскую следчую турму № 8. Зараз — у турме №1 Гародні.