Еўракамісіі нагадалі пра беларускіх палітвязняў



Ужо другі чацвер каля будынку Еўракамісіі ў Варшаве праведзены акцыі сябраў партый „Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, „Народнай Грамады” Мікалая Статкевіча і Руху Салідарнасці „Разам”.

Каб праблема вызвалення палітвязняў і прызнання Беларусі акупаванай не пераставала гучаць у цывілізаваным свеце, кажа адзін з арганізатараў акцыі, кіраўнік суполкі партыі БХД у Варшаве Яўген Дудкін:

Мэта нашай акцыі – гэта вызваленне палітвязняў, а таксама вызваленне Рэспублікі Беларусь, якая зараз знаходзіцца ў расейскай акупацыі. Сапраўды вельмі шмат кажацца пра палітвязняў, але гэтыя галасы на сёння, як мы бачым, затухаюць. Мы вырашылі, што вельмі важна пачаць акцыю тут, каля Еўрапейскай камісіі. З’яўляецца вельмі шмат нагодаў, каб нагадаць Еўрапейскаму Звязу, што ўвага да Беларусі павінна быць увесь час пільная.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Незадоўга перад акцыямі прапановы па вызваленню беларускіх палітвязняў былі пададзены ў канцылярыю прэзідэнта Польшчы Анджэя.

Беларускае Радыё Рацыя