Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач — на волі
19 гадоў таму
Надзею і Уладзіміра затрымалі ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання дня народзінаў Надзеі разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята.
У снежні таго ж года Надзею і Уладзіміра асудзілі да двух гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
Сёння, 21 красавіка, муж і жонка выйшлі з калоній, цалкам адбыўшы тэрміны. Яны знаходзіліся за кратамі 1 год, 8 месяцаў і 19 дзён. Акрамя іх у зняволенні апынуліся музыкі Юлія Марчанка, Пётр Марчанка і Антон Шніп, якія таксама ўжо адбылі тэрміны і выйшлі на волю – піша “Наша Ніва”.