Падляшскі музей у Беластоку атрымаў праектную дакументацыю музея Ежы Папялушкі ў Акопах



У Падляшскім музеі адбылася ўрачыстая перадача праектнай дакументацыі будучага Музея бласлаўленага ксяндза Ежы Папялушкі ў Акопах.

Удзел у мерапрыемстве прыняў Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:

– Маю надзею, што завершым будаўніцтва музея ў 2025 годзе і будзем мець магчымасць сустракацца ў Акопах ў роднай мясцовасці ксяндза Ежы Папялушкі. Усё пра тое сведчыць, што так будзе. Спадзяюся, што не будзе ніякіх перашкодаў. Няпроста, але варта працаваць, бо благаславёны ксёндз Ежы Папялушка на гэта заслугоўвае, мы яму папросту гэта вінны.

Паводле праекта, адкрыццё Музея бласлаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі ў Акопах запланаваны на 2025 год. У музеі акрамя месца памяці і сустрэч ды адпаведнай інфраструктуры, будзе адкрыты кабінет Ежы Папялушкі, адмыслова перанесены з Варшавы.

Беларускае Радыё Рацыя