Албанія адмяніла бязвізавы рэжым для расейцаў



Албанія адмяніла бязвізавы рэжым для грамадзян Расеі з 20 красавіка. Рашэнне прыняў урад краіны, паведамляе пасольства Албаніі ў РФ.

Раней расейцы маглі наведваць Албанію без віз з 1 траўня па 30 верасня. Цяпер ім давядзецца афармляць візы ў адпаведнасці з мэтай паездкі.