Выстава ля ратушы ў гонар 160-годдзя паўстання 1863 года чакае наведнікаў
Ля ратушы ў Беластоку запрацавала выстава пад адкрытым небам, што распавядае пра Паўстанне 1863 года, ці вядомае ў Польшчы, як Студзеньскае паўстанне.
Пра важнасць выставы і для Польшчы, і для Беларусі кажа дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку Вальдэмар Вільчэўскі:
– На пляцы перад ратушай мы экспануем выставу з разлікам, што тут найбольшы турыстычны рух. Гэтая такая выстава, якая можа вандраваць. Мы можам яе прэзентаваць у іншых месцах, калі будуць такія пажаданні, зможам яе паказаць у іншых асяродках. Яна апавядае пра падзеі, якія адбываліся ва ўсёй Рэчы Паспалітай, у тых межах, якія былі тады. Калі казаць пра наш, Падляшскі рэгіён, і Гарадзенскі, то ён быў супольны і не меў якіхсьці межаў.
Варта памятаць, што 160 гадоў назад у Польшчы пачалося паўстанне 1863 года. Яно паступова пашырылася і на тэрыторыю Беларусі, дзе яго ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Такі супраціў Расейскай Імперыі стаўся падмуркам для беларускага нацыянальнага адраджэння.
Беларускае Радыё Рацыя