Палітвязня Максіма Знака з лютага рэгулярна закідваюць у ШІЗА



Пра інфармацыі праваабаронцаў, палітвязень з лютага амаль не выходзіць са штрафнога ізалятару.

Тое, што цяпер ён таксама ўтрымліваецца ў ШІЗА, адміністрацыя пацвердзіла жонцы Знака. Пры гэтым у снежні палітвязня адправілі ў памяшканне камернага тыпу, дзе вязні маюць права атаварвацца у месяц толькі на 32 рублі, атрымваць адну бандэроль на паўгода і выходзіць на шпацыр на 30 хвілін.

Нагадаем, палітзняволеных Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. 6 верасня суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў Знака да 10 гадоў калоніі.

Падтрымаць Максіма лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку.

Вясна