Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Пра жыццё жанчын на гаспадарцы ў Паўлах



Пра свет, які адыходзіць і пра жыццё жанчын на гаспадарцы ў Паўлах.

Гераіня чарговай сустрэчы ў серыі „З Падляшша родам” – Ніна Філіпюк з дому Букач, родам з Паўлаў. Спадарыня Ніна спявала ў калектыве „Паўлянкі”, выязджала нават з канцэртамі ў Беларусь, прымала ўдзел у аглядах беларускай песні, спявала таксама ў царкоўным хоры ў сваім прыходзе ў Рыбалах.

Больш пра Ніну Філіпюк ды яе браціху Зіну ды іхняе жыццё ў Паўлах слухайце ў бліжэйшую нядзелю 23 красавіка ў 12 05 і ў 20 05. Перадача паўторыцца ў суботу 29 красавіка ў 17 05.

Беларускае Радыё Рацыя